Сядзіба ў в. Пескі!
Касцёл Міхаіла Арханёла
Заснаваны ў 1624 г
Каля 1724 г. на яго месцы дамініканцы пабудавалі мураваны касцёл
У 1751—1831 гг. пры кляштары дзейнічала дамініканская школа.
У 1850-я гады значна перабудаваны
Жылы дом)
1915 год
Свята-Мікалаеўскі сабор і кляштар францысканцаў (былы касцёл)
Дата пабудовы драўлянага касцёла францысканцаў — 1434 г
Былыя касцёл і кляштар францысканцаў, што захаваліся да нашага часу, пабудаваны ў 2-й палове XVIII ст. (1780 г.), паводле некаторых звестак, у 1714 г.
У 1831 г. кляштар скасаваны, у 1846 г. барочны касцёл быў перабудаваны ў Мікалаеўскую царкву
І гісторыка-краязнаўчы музей (будынак 1935 г.)
Навагрудская Барысаглебская царква. XII—XVII стст
Пабудавана на месцы храма 1-й паловы XII ст
Будынак былой настаўніцкай гімназіі
Вулачкі
Карцінная галерэя Кастуся Качана
Відокі з агляднай пляцоўкі на кургане, насыпаным у гонар Адама Міцкевіча
Курган бессмяротнасці Адама Міцкевіча
Курган, насыпаны ў 1924-1931 гг у гонар Адама Міцкевіча
Адам Міцкевіч і вежы Свята-Мікалаеўскага сабора
Герб Наваградка
Барочны шчыт, у чырвоным полі якога Святы Арханёл Міхаіл, які стаіць на зялёнай зямлі у чорным даспеху з крыламі за спіной. У правай руцэ ў яго меч, у левай — шалі.
Муры замка
Наваградак з вышыні замквай гары
Навагрудскі фарны (парафіяльны) касцёл Перамянення Пана з замкавай гары
Дзеці і Шчытовая вежа
Шчытовая вежа, Касцельная вежа і дах Фарнага касцёла
Адсюль бачна, як апаўзла зямля
Помнік 11 сёстрам-назарэтанкам, якія 1 жніўня 1943 года аддалі сваё жыццё дзеля жыццяў мірных жыхароў
Надпісы зроблены па-польску і на беларускай лацінцы!
На шыльдзе на касцёле напісана, што ў 1422 г. тут узялі шлюб польскі кароль Уладзіслаў Ягайла і Соф'я Гальшанская
На камні напісана, што туя пасаджана ў гонар Соф'і Гальшанскай да 600-годзя з дня нараджэння
12 лютага 1799 у Наваградку ў Фарным касьцёле ахрышчаны Адам Міцкевіч.
Навагрудскі фарны (парафіяльны) касцёл Перамянення Пана
Пабудаваны ў 1395 г. па фундацыі Вітаўта
Манастыр сясцёр-назарэтанак
1929 г
Помнік Міндоўгу. Вельмі прыгожая скульптура!!!
За дрэвамі - гара Міндоўка
Ёсць 2 версіі:
1. тут Міндоўга каранавалі
2. тут ён пахаваны ( дарэчы з канца XVII ст да 1920 гг тут сапраўды былі хрысціянскія могілкі)
Асаблівую папулярнасць легенда пра гару Міндоўга набыла дзякуючы вядомаму паэту, ураджэнцу Навагрудка Адаму Міцкевічу, у творах якога не раз з'яўляецца góra Mendoga
ох, як складана было на гэту горку падымацца!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!!
Цэнтральная плошча
Алея ліхтароў арганізацыі і ўстаноў Наваградчыны
Ёсць вельмі цікавыя экземпляры)
Гандлёвыя рады
Узведзены з цэглы на рыначнай плошчы горада ў 1812 г. па тыпавым праекце, складзеным у Санкт-Пецярбургу.
Дом-музей Адама Міцкевіча
Былая сядзіба Міцкевічаў (1807 г)
Вакол шмат-шмат дзетак малявалі карціны)
Мячэць
Пра існаванне мячэці ў Навагрудку вядома яшчэ з XVI стагоддзя
У 1855 годзе на месцы старой мячэці была пабудавана новая мячэць. У 1945 годзе мячэць была зачыненая і перабудаваная ў жылы дом, і ў гэтым стане знаходзілася да 1994 года, пакуль не была вернута вернікам. 11 ліпеня 1997 года мячэць аднавіла сваю дзейнасць
Дзіцячы садок!!!
А ўвогуле дамоў з такімі калонамі ў Наваградку багата
Вулачкі горада і ветракі ўдалечыні
Помнік 60 ахвярам, закатаваным падчас Другой Сусветнай вайны
Смоўжык
Дамкі і ветракі
Старыя хрысціянскія могілкі
На першым плане - капліца-пахавальня Садоўскім
Глыбей - Капліца-пахавальня Альбрыхта Заборскага
Апошнія пахаванні датуюцца дзесьці 1950гг. Зразумела, што могілкі старыя, але столькі паваленых помнікаў... Яксьці не верыцца, што гэта ўсё з-за прыродных з'яў...
Мэмарыяльная сьцяна (1920-я). Перад ёю на адкрытай пляцоўцы былі пахаваньні нямецкіх салдат 1-й сусьветнай вайны. На сьцяне ў той час быў германскі арол
Калі чытаеш "Воин неизвестен", сэрца сціскаецца
Ля помніка салдатам, што загінулі падчас Другой Сусветнай вайны. Такіх магіл тут больш за 100. Ёсць з імёнамі, але шмат безыменных.
Нядаўна прачытала, што ў Ізраілі няма помнікаў Невядомаму салдату, бо ўсе салдаты ў Ізраілі - вядомыя
Гэтыя 3 дамы - проста нешта неверагоднае! Вельмі прыгожа!!!
1930-я гг
На адным доме размешчана 4 паштовых яшчыка, так што, калі на 4 сям'і, то месца неяк малавата))
Прыгожанька так выехаў з-за вугла і паімчаў далей)
ГАЗ 21 "Волга"
Помнік Якубу Коласу
Ля аўтавакзала
Ветракі!
Уражваюць!
Той самы лапік зямлі, які адстаялі ў лютым-сакавіку нашы Героі!